21 лютага у аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту УТЦСАН “Цёплы дом " г.Смаргонь прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню Роднай мовы
21.02.202421 лютага у аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту УТЦСАН “Цёплы дом " г.Смаргонь прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню Роднай мовы. На беларускай мове прайшла сустрэча з супрацоўнікам гісторыка-краязнаўчага музея Таццянай Мацкевіч на тэму «Смаргонскія найгрышы». "Найгрышы"- гэта музычная імпрэза " - распавяла Таццяна. Разам з наведвальнікамі аддзялення ўспомнілі пра вядомых музыкаў горада Смаргоні і раёна, пра выраб музычных інструментаў, Таццяна Мацкевіч паказала іх фотаздымкі з сціплай біяграфіяй. Сустрэча скончылася сумесным праглядам відэарэпартажу "Смаргонскія найгрышы з тэлеканалам “Беларусь-3”.