Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

Родная мова неацэнная для кожнага з нас. На роднай мове мы гаворым нашы першыя фразы і ясней за ўсё выказваем свае думкі. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з імгнення свайго першага ўздыху, і яна тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з'яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру, і галоўнае, іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі.

21 лютага ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў УТЦСАН «Цёплы дом» прайшла лекцыя-віктарына, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Мэтай дадзенай лекцыі стала ўзбагаціць духоўны свет наведвальнікаў аддзялення, праз розныя віды дзейнасці; даць паняцце, што такое родная мова і чаму яе называюць роднай; выхаваць патрыятызм; развіць дапытлівасць, цікавасць і любоў да роднай мовы, а таксама да іншых моў; спрыяць павышэнню пісьменнасці наведвальнікаў.

 У працэсе віктарыны дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята,  творчасцю беларускіх пісьменнікаў, пагулялі ў пазнавальна-развіваючыя гульні.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

поделиться в:
Меню раздела
Опросы
Нет доступных опросов Результаты опросов