Спецыялісты аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму УТЦСАН “Цёплы дом” г.Смаргоні далучыліся да праекту “Кожная пятніца- роднае сваё”

06.03.2026

Спецыялісты аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму УТЦСАН “Цёплы дом” г.Смаргоні далучыліся да праекту “Кожная пятніца- роднае сваё”. Каб паласавацца стравамі з хатніх прадуктаў, адчуць смак нацыянальнай кухні беларусаў, дзяўчаты прыгатавалі абед у беларускім стылі.  

      Чаго толькі ні было на стале: духмяная верашчака па фірменным рэцэпце, запечанае сакавітае мяса, хатнія каўбасы, сала, залацістыя дранікі, клёцкі ў чыгунку, бабка ў арыгінальным выкананні, печаная бульба, саленні.

       На дэсерт  дэгуставалі натуральны мёд з уласнага пчальніка і сунічнае варэнне з травяной гарбатай. Як жа было смачна!

       Гаспадыні ласаваліся стравамі, дзяліліся рэцэптамі і сакрэтамі прыгатавання. А пасля абеда наведалі і пачаставалі прысмакамі сваіх падапечных.

поделиться в:
Меню раздела
Опросы
Нет доступных опросов Результаты опросов