Ва УТЦСАН "Цёплы дом" г. Смаргоні адкрылася інтэрактыўная інсталяцыя "Смаргоншчына - мой мілы і чароўны край"
20.03.2026У рамках праекта "Кожная пятніца-роднае, сваё" ва УТЦСАН "Цёплы дом" г. Смаргоні адкрылася інтэрактыўная інсталяцыя "Смаргоншчына - мой мілы і чароўны край", якая ператварае любую пляцоўку ў сапраўдны этнаграфічны музей.


Cмаргонская “хатка” з яе багатай культурай і ўтульным побытам - гэта цэлы свет, дзе спалучаюцца традыцыі і сучаснасць, прастора, якая адлюстроўвае ідэнтычнасць і ўнікальнасць нашага краю.

