Ва УТЦСАН «Цёплы дом» г. Смаргонi прайшоў сеанс «нацыянальнай тэрапіі»
24.04.2026
24.04.2026 звычайны працоўны рытм установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” г.Смаргонь змяніўся на сапраўднае аздараўленне! У межах акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» там адчынілася ўнікальная «Аптэчка хуткай дапамогі – родныя лекi». Спецыялiсты аддзялення комлекснай падтрымкi ў крызіснай сітуацыі не проста прымалі наведвальнікаў, а мералі артэрыяльны ціск і расказвалі пра айчынныя лекавыя сродкі.



«Галоўны псіхолаг пятніцы» правёў абход усіх аддзяленняў: выпісаў рэцэпты на поспех, раздаў «вітаміны аптымізму» і праверыў узровень усмешак.

Вынік відавочны: наша, роднае, лечыць лепш за любыя заморскія сродкі!
