Віртуальная экскурсія па гістарычных і памятных мясцінах Беларусі

15.05.2026

15 мая ў рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё!” спецыялісты і наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў УТЦСАН "Цёплы дом" г.Смаргоні здзейснілі віртуальную экскурсію па гістарычных і памятных мясцінах Беларусі.

Падчас падарожжа ўдзельнікі наведалі: Палац Незалежнасці, мемарыяльны комплекс Хатынь, Мірскі замак, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.Заключнай станцыяй падарожжа стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Падводзячы вынікі віртуальнага падарожжа, усе ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі выснову, што той любіць сваю Айчыну, хто беражліва і з павагай ставіцца да гісторыі і культуры роднага краю, да яго мінулага і сучаснасці.

поделиться в:
Меню раздела
Опросы
Нет доступных опросов Результаты опросов