Словы, якія грэюць душу: ва УТЦСАН “Цёплы дом” г. Смаргоні стварылі інтэрактыўнае воблака беларускіх слоў

12.06.2026

 

12 чэрвеня ў калектыве ўстановы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва «Цёплы дом» г.Смаргоні прайшло цёплае і натхняльнае мерапрыемства — акцыя па стварэнні інтэрактыўнага воблака «Маё любімае слова па-беларуску».

Творчая сустрэча адбылася ў рамках рэгулярнай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё», якая заклікана папулярызаваць беларускую культуру, мову і традыцыі сярод супрацоўнікаў.

Мэтай мерапрыемства стала не толькі падтрымка роднага слова, але і развіццё карпаратыўнай культуры, а таксама стварэнне пазітыўнай і згуртаванай атмасферы ў калектыве. Гэтае мерапрыемства паказала, наколькі багатая і спеўная нашая мова, а праект «Кожная пятніца — роднае, сваё» працягвае аб'ядноўваць спецыялістаў ТЦСАН.

поделиться в:
Меню раздела
Опросы
Нет доступных опросов Результаты опросов