Майстар-клас па вырабе сланечніка з сінельнага дроту ў рамках акцыі " Кожная пятніца - роднае, сваё!"
07.08.20267 жніўня ў рамках акцыі " Кожная пятніца - роднае, сваё!" спецыялісты і наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў УТЦСАН "Цёплы дом" г. Смаргоні пагрузіліся ў творчы працэс і разам змайстравалі яркія сланечнікі з сінельнага дроту - сімвал цяпла, урадлівасці і радасці. Гэты просты выраб выдатна ўпрыгожыць дом і падыме настрой у любы хмарны дзень!




