У рамках праекта “Кожная пятніца-роднае, сваё!” у аддзяленні падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання УТЦСАН “Цёплы дом” (г.Смаргонь) адбыўся экскурс у мінулае “Родныя мясціны”

21.08.2026

У рамках праекта “Кожная пятніца-роднае, сваё!” у аддзяленні падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання УТЦСАН “Цёплы дом” (г.Смаргонь) адбыўся экскурс у мінулае “Родныя мясціны”.

Грамадзяне пажылога ўзросту наведалі Смаргонскі раённы дом рамёстваў у в. Залессе. Дом Рамёстваў - гэта велізарны чароўны куфар, які захоўвае каштоўнасць - час, які жыве ў выглядзе прадметаў створаных чалавекам. Пазнаёміўшыся з экспанатамі музея: вышыўкай, ткацтвам, саломапляценнем, са старажытнымі прадметамі побыту, грамадзяне акунуліся ў далёкае мінулае.

Экскурс у мінулае “Родныя мясціны” пакінуў у памяці незабыўныя станоўчыя эмоцыі і натхненне.

поделиться в:
Меню раздела
Опросы
Нет доступных опросов Результаты опросов