Семінар-практыкум па саломапляценню “Дзівосы беларускай саломкі” (г. Смаргонь)

15.04.2022

Семінар-практыкум

па саломапляценню “Дзівосы беларускай саломкі” (г. Смаргонь)

 

15 красавіка ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў УТЦСАН “Цеплы дом” прайшоў семінар-практыкум па саломапляценню.

У пачатку мерапрыемства з уступным словам выступіла загадчык філіяла “Раённы Дом рамёстваў” Зеновіч Таццяна з тэмай “Традыцыйныя рамёствы ў сучаснай дэкаратыўна-прыкладной творчасці”.

Затым прадэманстравала сваё майстэрства па саломапляценню “Пасхальнае яйка” Наталля Логач – кіраўнік гуртка па саломапляценню філіяла “Раённы Дом рамёстваў” . Таксама  майстар-клас па лазапляценню “Чароўная лаза” правяла Раіса Леонава – майстар народнай творчасці, удзельнік народнага аб’яднання па лазапляценню “Вербачка”.

Усе ўдзельнікі семінара засталіся задаволеныя і чакаюць наступных сустрэч!

Меню раздела
Опросы
Нет доступных опросов Результаты опросов