Услуги

30.05.2023

Паважаныя грамадзяне, калі ў Вас узнікла цяжкая жыццёвая сітуацыя і Вам патрабуецца дапамога, УТЦСАН «Цёплы дом» прапануе Вам скарыстацца шырокім спектрам гарантаваных сацыяльных паслуг.
     На атрыманне сацыяльных паслуг на даму маюць права непрацаздольныя грамадзяне - інваліды 1 ці 2 групы, непрацуючыя грамадзяне, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію i не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў. Сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму аказваюць паслугі згодна медыцынскага заключэння ўстаноў аховы здароўя і Пераліку бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання.
       Умовы i аплата за надомнае абслугоўванне вызначаюцца памерам дахода пенсіянера ці інваліда і наяўнасцю ў абслугоўваемага грамадзяніна працаздольных сваякоў, павінных па закону яму дапамагаць.
         Па пытаннях прадстаўлення сацыяльных паслуг просім Вас звяртацца па адрасу: г.Смаргонь, вул. Кутузава, д.15А, каб.26, тэлефон:801592 38820.

Меню раздела
Опросы
Нет доступных опросов Результаты опросов